26-04-2019
26 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім.
Суразмоўцы абмеркавалi сітуацыю ў галіне рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі з акцэнтам на сумесную работу па прадухіленні рызыкаў і пагрозаў распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і адпаведных тэхналогій. Намеснік Міністра і Пасол падкрэслілі важнасць калектыўных намаганняў міжнароднай супольнасці ў мэтах эфектыўнага супрацьдзеяння такім небяспечным тэндэнцыям.
Падчас размовы былi таксама абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Польшчы ў міжнародных арганізацыях.