Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Бахрэйна

21 студзеня 2019 г.

21-01-2019

21 студзеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Бахрэйн ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ахмедам аль-Сааці з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

Пасол Бахрэйна пацвердзіў зацікаўленасць бахрэйнскага боку да актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю у палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах.

Беларускі і бахрэйнскі дыпламаты абмяняліся меркаваннямі аб магчымым графіку двухбаковых кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў і абмеркавалі пытанне правядзення чарговага раунда палітычных консультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краінаў.

Намеснік пажадаў бахрэйнскаму дыпламату паспяховай працы ў якасці паўнамоцнага прадстаўніка Бахрэйна ў Беларусі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы