21-01-2019
21 студзеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Бахрэйн ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ахмедам аль-Сааці з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Пасол Бахрэйна пацвердзіў зацікаўленасць бахрэйнскага боку да актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю у палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах.
Беларускі і бахрэйнскі дыпламаты абмяняліся меркаваннямі аб магчымым графіку двухбаковых кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў і абмеркавалі пытанне правядзення чарговага раунда палітычных консультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краінаў.
Намеснік пажадаў бахрэйнскаму дыпламату паспяховай працы ў якасці паўнамоцнага прадстаўніка Бахрэйна ў Беларусі.