Памер шрыфта:

Аб выступленні намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса на Канферэнцыі па раззбраенні

25 лютага 2019 г.

25-02-2019

25 лютага 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі па раззбраенні ў г.Жэневе.



У сваім выступленні А.Дапкюнас заклікаў удзельнікаў пасяджэння ўсвядоміць глыбіню крызісу бяспекі, з якім сутыкнулася ў апошнія гады міжнародная супольнасць.

Беларускі прадстаўнік падкрэсліў, што адказам на цяперашні крызіс можа быць толькі неадкладны пачатак новых маштабных шматбаковых перагаворах па пераадоленні ўсяго спектру рознагалоссяў. Перагаворы павінны быць накіраваны на выпрацоўку новых алгарытмаў і прымальных для ўсіх правілаў паводзінаў у кантэксце роста шматпалярнасці міжнародных адносін.

А.Дапкюнас сфармуляваў падыходы Рэспублікі Беларусь да магчымай ролі Канферэнцыі па зніжэнні напружанасці і рэагаванні на новыя выклікі і пагрозы для міжнароднай бяспекі.

Дэлегацыя Беларусі бярэ актыўны ўдзел у рабоце Канферэнцыі па раззбраенні і прытрымліваецца пазіцыі аб неабходнасці хутчэйшага ажыўлення работы гэтага шматбаковага перамоўнага механізму.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы