Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў Рэспубліку Карэя

06 верасня 2018 г.

06-09-2018

5 верасня 2018 г. у рамках візіта ў Сеул (Рэспубліка Карэя) беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэем Дапкюнасам адбыўся беларуска-карэйскі круглы стол.

Мерапыремства арганізавана пры падтрымцы Карэйскай федэрацыі прамысловасці і іншых бізнес-асацыяцый. Карэйскім дзелавым колам быў прадстаўлены эканамічны патэнцыял і інвестыцыйны клімат Беларусі, а таксама шэраг перспектыўных праектаў.

Падчас сустрэчы з Віцэ-міністрам замежных спраў Рэспублікі Карэя Чо Хёнам бакі дамовіліся садзейнічаць актывізацыі палітычнага дыялогу, у тым ліку шляхам абмену візітамі высокага ўзроўню, выказалі неабходнасць развіцця супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, навукі, высокіх тэхналогій.

З Віцэ-міністрам малога і сярэдняга бізнесу і стартапаў Рэспублікі Карэя Чхве Су Гю бакі адзначылі шляхі актывізацыі інавацыйнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, садзейнічання развіццю кантактаў паміж малым і сярэднім бізнесам дзвюх дзяржаў, у тым ліку ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі, а таксама магчымасці ўзаемадзеяння па пытаннях венчурнага фінансавання прыярытэтных навукова-тэхнічных распрацовак.

На сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам і кіраўніком дэпартамента карпаратыўнай стратэгіі «Ханхва Кэмікал» Сім Джэ Сонам былі разгледжаны перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва кампаніі з Беларуссю. Былі абмеркаваны магчымасці ініцыявання праектаў у галіне распрацоўкі хімічных і нафтахімічных прадуктаў у рамках інвестыцыйных праектаў і сумеснай вытворчасці.

А.Дапкюнас выказаў зацікаўленнасць у развіцці супрацоўніцтва беларускіх кампаній з іншымі падраздзяленнямі групы кампаній “Ханхва”, якія працуюць у галіне робататэхнікі, электронных сістэм, аэракасмічнага абсталявання і інш.

Для даведкі: Група кампаній «Ханхва» уваходзіць у топ-10 найбунейшых бізнес-кангламератаў у Рэспубліцы Карэя і ў топ-500 найбуйнешых сусветных кампаній «Fortune Global 500». У групу “Ханхва” уваходзяць кампаніі, якія спецыялізуюцца ў аэракасмічнай сферы, у галіне мехатронікі, будаўніцтва, хімічных матэрыялаў і энергетыкі, фінансаў і інвестыцый, паслуг і забаў. Агульная выручка групы каманій «Ханхва» у 2017 годзе склала больш за 55 млрд. долараў.

Падчас сустрэчы з дырэктарам карэйскай гандлёвай сеткі KTNET Кім Ёнг Хванам адзначана зацікаўленнасць у супрацоўніцтве ў галіне беспапяровага гандлю.

Адбылася таксама сустрэча А.Дапкюнаса з віцэ-старшынёй Карэйскай федэрацыі прамысловасці Квон Тхэ Сінам, кіраўніком парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь Нацыянальная асамблеі Рэспублікі Карэя Лі Вон Укам і прэзідэнтам Карэйскага інстытута міжнароднай эканамічнай палітыкі Лі Чжэ Ёнам.

На сустрэчы з віцэ-старшынёй Карэйскай федэрацыі прамысловасці Квон Тхэ Сінам былі акрэслены перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння па арганізацыі візітаў карэйскіх дзелавых колаў у Беларусь.

Перамовы з кіраўніком парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь Лі Вон Укам былі прысвечаны перспектывам правядзення двухбаковых мерапрыемстваў у рамках міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.

З кіраўніцтвам Карэйскага інстытута міжнароднай эканамічнай палітыкі, які з’яўляецца адным з вядучых аналітычных цэнтраў Рэспублікі Карэя ў галіне рэгіянальных эканамічных даследаванняў, бакі абмяняліся поглядамі наконт перспектыў эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Карэі, правядзення сумесных эканамічных даследаванняў, у тым ліку ў кантэксце рознага роду еўразійскіх ініцыятыў.

У ходзе гутаркі з выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Выставачна-кангрэснага комплексу COEX Кім Мён Сінам члены беларускай дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў сферы выставачна-кірмашовай дзейнасці, у тым ліку удзеле беларускіх арганізацый у выставах высокатэхналагічнай прадукцыі на тэрыторыі Карэі.

З выканаўчым віцэ-старшынёй Карэйскай ассацыяцыі міжнароднага гандлю Хан Чжын Хёнам суразмоўцы адзначылі напрамкі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галіне электроннага ўраду і беспапяровага гандлю, дамовіліся садзейнічаць развіццю кантактаў паміж беларускімі і карэйскімі дзелавымі коламі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы