Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 25-й сустрэчы СМЗС АБСЕ

07 снежня 2018 г.

07-12-2018

6-7 снежня 2018 г. у г.Мілане (Італія) беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем прыняла ўдзел у 25-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні СМЗС, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства акцэнтаваў небяспечную эскалацыю напружанасці ў рэгіёне, нарошчванне ваенных патэнцыялаў на межах. Заклікаў адмовіцца ад стварэння новых ваенных баз, “напампоўвання” рэгіёну смяротнай зброяй. Выступіў у падтрымку мер па павышэнню ваеннай транспарэнтнасці, аднаўлення каналаў камунікацыі паміж ваеннымі, вывучэння вопыту прымянення рэгіянальных і лакальных мер даверу і бяспекі.

Прыцягнуў увагу да ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб запуску новага шырокага дыялогу па пытаннях міжнароднай бяспекі. Заклікаў інтэнсіфікаваць намаганні па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, адзначыў гатоўнасць Беларусі працягнуць уносіць пасільны ўклад у гэты працэс.

Падкрэсліў важнасць нарошчвання сумесных дзеянней па рэагаванні на сучасныя выклікі і пагрозы.

“На палях” СМЗС У.Макей прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ, падчас якой адобрана сумесная заява ў падтрымку Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у праведзеным “на палях” СМЗС тэматычным мерапрыемстве па тэматыцы прасоўвання эканамічнай узаемазвязанасці на прасторы АБСЕ. У.Макей акцэнтаваў неабходнасць пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей паміж краінамі рэгіёну і паміж вядучымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, развіцця транспартных калідораў. Адзначыў унікальнае геаграфічнае становішча нашай краіны паміж двума найбуйнейшымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі — Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам. Прывёў у якасці прыкладу паспяховай міждзяржаўнай кааперацыі беларуска-кітайскі праект “Вялікі камень”.

Кіраўнік МЗС Беларусі правёў рабочую сустрэчу з Міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам, падчас якой абмеркаваў перспектывы беларуска-славацкага ўзаемадзеяння ў рамках маючага адбыцца у 2019 годзе Старшынства Славакіі ў АБСЕ.

Падчас сустрэчы з Першым намеснікам Старшыні Урада — Міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу.

Шляхі далейшага нарошчвання беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама перспектывы развіцця кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, сталі прадметам размовы У.Макея з Міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу.

Падчас сустрэч кіраўнік МЗС Рэспублікі Беларусь абмяняўся меркаваннямі па асобных пытаннях двухбаковага парадку дня з Міністрам замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксен Сарэйдзе і Міністрам замежных спраў Нідэрландаў Стэфам Блокам.

Міністр У.Макей правёў таксама сустрэчу з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сійярта, падчас якой абмеркаваны графік двухбаковых кантактаў на пачатку 2019 года.

Падчас размовы з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА Роўз Гёцемюлер разгледжаны магчымасці далейшага развіцця дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Альянсам, а таксама сітуацыя ў рэгіёне.

На сустрэчы з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Інгіб’ёрг Гісладоцір закранута тэматыка перспектыў узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і БДІПЧ, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў.

 русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы