Памер шрыфта:

Аб прыняцці Генеральнай Асамблеяй ААН ініцыяванай Беларуссю рэзалюцыі “Міжнародны дзень дэлегата”

03 красавіка 2019 г.

03-04-2019

2 красавіка 2019 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю «Міжнародны дзень дэлегата», згодна з якой 25 красавіка засноўваецца аднайменны дзень у ААН.



Да даведкі: напярэдадні 75-й гадавіны пачатку работы Сан-Францыскай канферэнцыі аб міжнароднай арганізацыі рэзалюцыя накіравана, перш за ўсё, на прызнанне ўкладу дэлегатаў, якія працуюць у рамках ААН, у дасягненне мэт Арганізацыі, а таксама падкрэслівае ролю дзяржаў-заснавальнікаў ААН, уключаючы Беларусь. У кантэксце святкавання у 2019 годзе стагоддзя дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь рэзалюцыя таксама вітае нацыянальныя ініцыятывы па прыняцці дзён дыпламатычнага работніка або дыпламатычных службаў. Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі больш за 20 дзяржаў.

Прадстаўляючы рэзалюцыю перад Генеральнай Асамблеяй, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас адзначыў яе, перш за ўсё, права-чалавечую накіраванасць, своечасовасць прыняцця і збліжаючы характар.

Прасоўванне і прыняцце падобных неканфрантацыйных рэзалюцый ужо стала “візітнай карткай” Беларусі і сведчыць аб прыхільнасці нашай краіны стваральнаму парадку дня ў міжнародных адносінах.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы