Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Бельгіі

14 мая 2018 г.

14-05-2018

14 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Бельгія ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Жанам-Артурам Рэжыбо.

Падчас сустрэчы абмеркаваны цяперашні стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Бельгіі ў галіне шматбаковай дыпламатыі, перш за ўсё ў ААН, у тым ліку па пытаннях умацавання міжнароднага міру і бяспекі, дасягненні мэт устойлівага развіцця, барацьбы з гандлем людзьмі, заахвочвання правоў чалавека.

Бакі адзначылі мэтазгоднасць паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва па прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках міжнароднага парадку дня.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы