14-05-2018
14 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Бельгія ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Жанам-Артурам Рэжыбо.
Падчас сустрэчы абмеркаваны цяперашні стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Бельгіі ў галіне шматбаковай дыпламатыі, перш за ўсё ў ААН, у тым ліку па пытаннях умацавання міжнароднага міру і бяспекі, дасягненні мэт устойлівага развіцця, барацьбы з гандлем людзьмі, заахвочвання правоў чалавека.
Бакі адзначылі мэтазгоднасць паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва па прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках міжнароднага парадку дня.