Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

16 ліпеня 2018 г.

16-07-2018

16 ліпеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

А.Віктарын праінфармавала беларускі бок аб выніках пасяджэння ў г.Вене сумеснай камісіі на ўзроўні міністраў* па сумесным усёабдымным плану дзеянняў па ўрэгуляванні сітуацыі вакол іранскай ядзернай праграмы.

Суразмоўцы ў чарговы раз падкрэслілі прыхільнасць Беларусі і Еўрапейскага саюза сумеснаму усёабдымнаму плану дзеянняў па іранскай ядзернай праграме і значэнне гэтага дакумента для захавання рэгіянальнага міру і бяспекі.

Намеснік Міністра адзначыў неабходнасць пошуку практычных шляхоў захавання сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў і важнасць распрацоўкі і ўзгаднення калектыўных механізмаў супрацоўніцтва, якія маглі б нейтралізаваць наступствы аднабаковых экстэрытарыяльных санкцый.

Падчас размовы бакі таксама абмеркавалі развіццё ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у галіне абароны правоў чалавека, у тым ліку ў кантэксце ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў у саміце “Адкрыты ўрад” у г.Тбілісі (Грузія) па праблематыцы ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці і ўладаў і пятым раўндзе двухбаковага дыялогу па правах чалавека, які пройдзе ў Мінску 17 ліпеня.

-----------------------------------------------------------------------------

*У пасяджэнні прынялі ўдзел міністры замежных спраў Германіі, Ірана, Кітая, Расіі, Францыі, а таксама Высокі прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС і Міністр па справах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі знешнепалітычнага ведамства Вялікабрытаніі

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы