Памер шрыфта:

Аб абранні Пастаяннага прадстаўніка Беларусі Ю.Амбразевіча каардынатарам дапаможнага органа Канферэнцыі ААН па раззбраенні

27 сакавіка 2018 г.

27-03-2018

27 сакавіка 2018 г. рашэннем Канферэнцыі ААН па раззбраенні (КР) Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юры Амбразевіч быў абраны каардынатарам дапаможнага органа Канферэнцыі па тэматыцы новых відаў зброі масавага знішчэння, усёабдымнай праграмы раззбраення і празрыстасці ў пытаннях узбраенняў.

Каардынатарамі іншых дапаможных органаў КР прызначаны пастаянныя прадстаўнікі Інданезіі, Нідэрландаў, Бразіліі і Германіі.

Дзейнасць дапаможных органаў заклікана садзейнічаць актывізацыі і аднаўленні субстантыўнай работы Канферэнцыі.

Абранне прадстаўніка Беларусі на пасаду каардынатара аднаго з дапаможных органаў КР у чарговы раз пацвярджае аўтарытэт нашай краіны як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка пабудовы больш бяспечнага свету.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы