27-03-2018
27 сакавіка 2018 г. рашэннем Канферэнцыі ААН па раззбраенні (КР) Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юры Амбразевіч быў абраны каардынатарам дапаможнага органа Канферэнцыі па тэматыцы новых відаў зброі масавага знішчэння, усёабдымнай праграмы раззбраення і празрыстасці ў пытаннях узбраенняў.
Каардынатарамі іншых дапаможных органаў КР прызначаны пастаянныя прадстаўнікі Інданезіі, Нідэрландаў, Бразіліі і Германіі.
Дзейнасць дапаможных органаў заклікана садзейнічаць актывізацыі і аднаўленні субстантыўнай работы Канферэнцыі.
Абранне прадстаўніка Беларусі на пасаду каардынатара аднаго з дапаможных органаў КР у чарговы раз пацвярджае аўтарытэт нашай краіны як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка пабудовы больш бяспечнага свету.