Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве

06 лістапада 2018 г.

06-11-2018

6 лістапада 2018 г. у г.Мінску адбылося дзевятае пасяджэнне Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, венгерскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Чаба Балог.

У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, гандлёва-прамысловых палат, бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Падчас пасяджэння бакі прааналізавалі вынікі сумеснай работы за апошні год у галіне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмеркавалі перспектывы і прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў абласцях сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, стандартызацыі і метралогіі, адукацыі, навукі і інавацый, супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Венгрыі.

Па выніках сустрэчы бакамі падпісаны пратакол пасяджэння міжурадкамісіі і план мерапрыемстваў па рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж нацыянальнымі цэнтрамі акрэдытацыі дзвюх краін.

Таксама 6 лістапада 2018 г. у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце прайшоў Беларуска-Венгерскі бізнес-форум.

    русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы