06-11-2018
6 лістапада 2018 г. у г.Мінску адбылося дзевятае пасяджэнне Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, венгерскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Чаба Балог.
У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, гандлёва-прамысловых палат, бізнес-супольнасцей дзвюх краін.
Падчас пасяджэння бакі прааналізавалі вынікі сумеснай работы за апошні год у галіне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмеркавалі перспектывы і прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў абласцях сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, стандартызацыі і метралогіі, адукацыі, навукі і інавацый, супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Венгрыі.
Па выніках сустрэчы бакамі падпісаны пратакол пасяджэння міжурадкамісіі і план мерапрыемстваў па рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж нацыянальнымі цэнтрамі акрэдытацыі дзвюх краін.
Таксама 6 лістапада 2018 г. у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце прайшоў Беларуска-Венгерскі бізнес-форум.