Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў круглым стале “Трагедыя Мінскага гета: памяць і ўрокі”

22 кастрычніка 2018 г.

22-10-2018

22 кастрычніка 2018 г. у рамках Дзён памяці, прымеркаваных да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбыўся міжнародны круглы стол “Трагедыя Мінскага гета: памяць і ўрокі”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел афіцыйныя прадстаўнікі Дзяржавы Ізраіль, Злучаных Штатаў Амерыкі, ААН, ЮНЕСКА, міжнародных яўрэйскіх арганізацый і аб'яднанняў былых вязняў гета з Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, ЗША, Францыі, а таксама парламентарыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскасці Беларусі.

Круглы стол адкрыў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што нацысцкая палітыка генацыду на акупаваных тэрыторыях, часткай якой стаў Халакост, пакінула крывавыя раны на зямлі Беларусі ў выглядзе сотняў спаленых беларускіх вёсак, дзясяткаў знішчаных яўрэйскіх гета.

Міністр нагадаў, што ў ліку 6 мільёнаў еўрапейскіх яўрэяў — ахвяраў Халакоста — больш за 700 тысяч знішчаных выхадцаў з Беларусі. Многія з іх загінулі ў Мінскім гета. У.Макей таксама адзначыў, што шмат хто з жыхароў Беларусі з рызыкай для жыцця хавалі ў сябе яўрэяў, ратуючы іх ад немінучай гібелі. Больш за 700 з іх удастоены звання «Праведнік народаў свету».

Па словах кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, трагедыя Мінскага гета з'яўляецца наглядным сведчаннем таго, як нянавісць, ідэі расавай перавагі і фанатызм могуць прывесці да знішчэння велізарнай колькасці людзей па нацыянальнай ці рэлігійнай прыкмеце.

У.Макей таксама адзначыў, што сёння, праз сем з паловай дзесяцігоддзяў з часоў вайны, у свеце назіраецца рост расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі, антысемітызму, усплёск злачынстваў на глебе нянавісці. Міністр падкрэсліў недапушчальнасць абуральных выпадкаў “агрэсіўнага забыцця” урокаў гісторыі і заклікаў да салідарных дзеянней міжнароднай супольнасці супраць адраджэння нацызму і распаўсюджвання ідэалогій расавай перавагі.

Міністр па справах аліі і інтэграцыі Ізраіля С.Ландвер, а таксама прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША С.Сэндлер далі высокую ацэнку намаганням беларускага боку па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Другой сусветнай вайны, аб ахвярах Халакоста ў Беларусі. Яны таксама адзначылі важнасць мэтанакіраваных намаганняў для таго, каб памятаць пра мужнасць вязняў Мінскага гета і пра гераізм тых, хто іх ратаваў.

Прадстаўнікі адукацыйных і музейных устаноў Беларусі і іншых дзяржаў прадставілі вопыт рэалізацыі праграм і ініцыятыў, накіраваных на павышэнне дасведчанасці пра пагрозы, якія расізм, расавая дыскрымінацыя, ксенафобія ўяўляюць для правоў чалавека, міру і бяспекі.

У МЗС пры падтрымцы Музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны была таксама размешчана фотадакументальная выстава, прысвечаная гісторыі Мінскага гета.

У гэты ж дзень Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей і Міністр па справах аліі і інтэграцыі Ізраіля С.Ландвер прынялі ўдзел у мітынгу ў Мемарыяльным комплексе ў памяць аб ахвярах Мінскага гета «Яма».

 

           русская версия    English version 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы