Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Царкоўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі

19 сакавіка 2019 г.

19-03-2019

18 сакавіка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Аляксандра Царкоўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі па знешнім гандлі і эканамічнай палітыцы Нарберту Марэцці.

Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, вынікі працы сумеснай беларуска-бразільскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, а таксама сумесныя праекты ў галіне машынабудавання, хімічнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

А.Царкоўскі адзначыў зацікаўленасць беларускага боку да пашырэння дыялогу з Бразіліяй па пытаннях інтэграцыі ў фармаце ЕАЭС-МЕРКАСУР. 

Па выніках сустрэчы суразмоўцы дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне па закранутых падчас гутаркі пытаннях.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы