19-03-2019
18 сакавіка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Аляксандра Царкоўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі па знешнім гандлі і эканамічнай палітыцы Нарберту Марэцці.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, вынікі працы сумеснай беларуска-бразільскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, а таксама сумесныя праекты ў галіне машынабудавання, хімічнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
А.Царкоўскі адзначыў зацікаўленасць беларускага боку да пашырэння дыялогу з Бразіліяй па пытаннях інтэграцыі ў фармаце ЕАЭС-МЕРКАСУР.
Па выніках сустрэчы суразмоўцы дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне па закранутых падчас гутаркі пытаннях.