Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ А.Купчыной у першым пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ

12 студзеня 2018 г.

12-01-2018

11 студзеня 2018 г. адбылося першае пасяджэнне Пастаяннага савета АБСЕ пад старшынствам Італіі, на якім была прадстаўлена праграма італьянскага старшынства ў Арганізацыі ў 2018 годзе. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц, Генеральны сакратар АБСЕ Томас Гремингер, кіраўніцтва выканаўчых структур і інстытутаў Арганізацыі.

У сваім выступленні Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АБСЕ Алена Купчына падкрэсліла, што адкрыты, транспарэнтны і інклюзіўны дыялог адыгрывае ключавую ролю ў зніжэнні напружанасці і папярэджанні ваеннай канфрантацыі на еўрапейскім кантыненце.

Акрамя таго, А.Купчына пацвердзіла гатоўнасць беларускага боку актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі, у прыватнасці, праз арганізацыю ў г.Мінску канферэнцыі АБСЕ па прадухіленні тэрарызму з акцэнтам на кіберпрастору.

Беларускі дыпламат выступіла за ўмацаванне эканамічнай узаемазвязанасці і паглыбленне кантактаў паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на пляцоўцы АБСЕ. Выказала гатоўнасць беларускага боку ўносіць уклад у развіццё тэматыкі лічбавай эканомікі ў парадку дня АБСЕ і дзяліцца вопытам, у тым ліку з улікам падпісанага Прэзідэнтам  Рэспублікі Беларусь у снежні 2017 года Дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

У кантэксце агучанага італьянскім старшынствам намеры адрадзіць «дух Хельсінкі» А.Купчына заклікала дзяржавы-ўдзельніцы, выканаўчыя структуры і інстытуты АБСЕ да ўзаемадзеяння з беларускім бокам з мэтай практычнага ўвасаблення ў жыццё ініцыятывы Кіраўніка беларускай дзяржавы аб запуску «новага Хельсінкскага працэсу", прадстаўленай на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў ліпені мінулага года ў г.Мінску.

русcкая версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы