Памер шрыфта:

Аб адкрыцці рэгіянальнага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця

21 лютага 2018 г.

21-02-2018

21 лютага 2018 г. у Мінску адкрыўся рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця з краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Беларусі пры падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Галоўнай задачай форуму з’яўляецца будаванне цеснага супрацоўніцтва высокіх службовых асоб краін, адказных за каардынацыю ў нацыянальным маштабе работы па дасягненнi мэт устойлівага развіцця. Гэтая прапанаваная Беларуссю ідэя атрымала шырокую міжнародную падтрымку, у тым ліку з боку кіраўніцтва арганізацый сістэмы ААН.

У форуме прымаюць удзел высокія прадстаўнікі каля 40 краін рэгіёну, у тым ліку службовыя асобы міністэрскага ўзроўню.

Значную цікавасць да форуму праявілі міжнародныя арганізацыі. У сустрэчы ўдзельнічаюць Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед і намеснік Генеральнага сакратара ААН, выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Вольга Алгаерава. Сярод удзельнікаў форуму – высокія прадстаўнікі ЮНІДА, ФАО, Сусветнага банка, Еўразійскай эканамічнай камісіі, ЕБРР, а таксама агенцтваў сістэмы ААН і Еўрапейскага саюза.

На працягу двух дзён удзельнікі сустрэчы абмяняюцца перадавым вопытам каардынацыі ажыццяўлення на нацыянальным узроўні парадку дня ўстойлівага развіцця.

Мерапрыемства такога фармату па тэматыцы каардынацыі ў галіне ўстойлівага развіцця ў рэгіёне праходзіць упершыню. Мінскі форум з’яўляецца элементам рэалізацыі міжнароднай ініцыятывы Беларусі па стварэнні рэгіянальнага партнёрства каардынатараў у галіне ўстойлівага развіцця. Яго вынікі плануецца прадставіць на форуме па ўстойлівым развіццi, які будзе арганізаваны Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН у Жэневе 1-2 сакавіка 2018 г.

Беларусь працягне ўзаемадзеянне з міжнароднымі партнёрамі па змястоўным напаўненні рэгіянальнага працэсу, накіраванага на сумесную работу краін і арганізацый па дасягненнi мэт устойлівага развіцця.

руская версія      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы