Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў экспертным семінары “10 гадоў Усходняму партнёрству: вынікі і перспектывы”
04 чэрвеня 2019 г.04-06-2019
4 чэрвеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей выступіў на адкрыцці экспертнага семінара “10 гадоў Усходняму партнёрству: вынікі і перспектывы”, які адбыўся на пляцоўцы Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог”.
У сваім выступленні У.Макей выклаў бачанне ролі і месца Усходняга партнёрства (УП) у кантэксце адносін Беларусі з Захадам і Усходам.
Кіраўнік МЗС Беларусі, у прыватнасці, выказаў упэўненасць у тым, што заклад паспяховасці Усходняга партнёрства складаецца ў яго здольнасці ўпісацца ў новую геапалітычную “сістэму каардынат” ва Усходняй Еўропе, якая характарызуецца высокім канфліктным патэнцыялам. Падкрэсліў, што Беларусь традыцыйна выступае за развіццё УП як прагматычнага, раўнапраўнага і гібкага інструмента супрацоўніцтва, сродка зніжэння канфрантацыі, умацавання даверу і згладжвання раздзяляльных ліній.
У гэтай сувязі нагадаў беларускія прапановы арыентаваць УП на дасягненне выразных і значных вынікаў да 2030 года: трохразовы рост экспарту з краін-партнёраў у ЕС і інвестыцый ЕС у гэтыя краіны, двухразовае павелічэнне колькасці працоўных месц, якія ствараюцца ў гэтых краінах Еўрасаюзам, і г.д. Прапанаваў стымуляваць маладзёжнае прадпрымальніцтва, у тым ліку шляхам падтрымкі высокатэхналагічных стартапов. “Усходняе партнёрства павінна служыць умацаванню суверэнітэту і эканамічнага развіцця кожнай з краін-партнёраў ЕС адпаведна яе індывідуальным перавагам”, — падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
У.Макей адзначыў, што развіццё УП павінна суправаджацца мерамі даверу, уключаючы дыялог паміж Еўрапейскім і Еўразійскім эканамічным саюзамі. “Абмен інфармацыяй, гарманізацыя стандартаў і тэхнічных рэгламентаў, ліквідацыя залішніх перашкодаў у гандлі, заахвочванне кааперацыі на ўзроўні краін-членаў абодвух саюзаў — усе гэты перспектыўныя і запатрабаваныя тэмы супрацоўніцтва палітычна нейтральныя і працуюць на доўгатэрміновую стабільнасць і росквіт у маштабах усёй Еўропы”, — заявіў Міністр.
У.Макей інфармаваў аб укладзе Беларусі ва ўмацаванне ваенна-палітычнай стабільнасці і прадказальнасці на еўрапейскім кантыненце, дыялогу нашай краіны з НАТА і дзяржавамі-членамі Альянсу. У той жа час назваў глыбока памылковымі планы ўзмацнення ваеннай прысутнасці ЗША ў Польшчы бо яны могуць справакаваць далейшую напружанасць. Заклікаў усе зацікаўленыя бакі да шырокага дыялогу па кроках, неабходных для аднаўлення даверу і бяспекі ў рэгіёне.
Кіраўнік МЗС Беларусі таксама акцэнтаваў перспектыўнасць рэалізацыі трохбаковых праектаў у фармаце “КНР — краіны УП – ЕС” для эфектыўнай стыкоўкі “Вялікага Шаўковага шляху” і транспартнай сеткі Еўрасаюза TEN-T.
У завяршэнне выступлення У.Макей праінфармаваў аб гатоўнасці беларускага боку правесці ў г.Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню па тэме 10-годдзя УП, а ў перспектыве — і чарговы саміт Усходняга партнёрства.
У семінары, арганізаваным румынскім старшынствам у Савеце ЕС, прынялі ўдзел Генеральны дырэктар па справах Усходняга суседства МЗС Румыніі А.Станэску, Пасол па асобых даручэннях МЗС Польшчы Я.Мултаноўскі, Пасол па асобых даручэннях МЗС Швецыі С.Бургсталер, палітычны каардынатар Генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС В.Бойкаў, намеснік начальніка аддзела Усходняга партнёрства, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ еўрапейскай службы знешніх дзеянней Р.Дарскі, дэпутат Еўрапарламента Х.Хансо, прадстаўнікі аналітычнай супольнасці краін ЕС і Усходняга партнёрства, шэраг кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпмісій, акрэдытаваных у Мінску.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by