Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб рабочым візіце Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Латвію

20-07-2018

19-20 ліпеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей наведаў з рабочым візітам Латвійскую Рэспубліку.

У.Макей правёў перагаворы з Міністрам замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічам. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў з задавальненнем канстатавалі працяг традыцыі правядзення штогадовых сустрэч па чарзе ў Рызе і Мінску. Адзначана адсутнасць праблемных момантаў у адносінах паміж Беларуссю і Латвіяй.

Асноўны акцэнт быў зроблен на развіцці супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Падкрэслена важнасць захавання і нарошчвання дынамікі актыўных кантактаў галіновых міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў абароны і праваахоўных структур. У.Макей выклаў пазіцыю Беларусі па асноўных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Адбыўся абмен думкамі па вострых пытаннях адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза. Абмеркавана тэматыка ўзаемадзеяння з НАТА. Э.Рынкевіч інфармаваў аб выніках праведзенага 11-12 ліпеня ў Бруселі саміту Альянсу. У.Макей выклаў пазіцыю Беларусі ў дачыненні да актывізацыі дзейнасці НАТА ў суседніх краінах. Акцэнтавана важнасць забеспячэння транспарэнтнасці ў ваеннай сферы ў мэтах умацавання стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.

Падчас перагавораў з Прэм'ер-міністрам Латвійскай Рэспублікі Марысам Кучынскісам абмеркаваны пытанні выканання дамоўленасцей, дасягнутых у рамках візіту кіраўніка латвійскага ўрада ў Рэспубліку Беларусь у лютым 2018 года. У.Макей інфармаваў аб завяршэнні працэдуры ўзгаднення шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi Плана мерапрыемстваў Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Латвійскай Рэспублікі па асноўных напрамках супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву, які ахоплівае розныя сферы двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы эканоміку і гандаль, прамысловасць, экалогію і прыродакарыстанне, рэгіянальнае супрацоўніцтва, турызм, навуку.

Адзначана важнасць выпрацоўкі практычных мер па рэалізацыі плана падчас чарговага пасяджэння Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, запланаванага на 6 верасня 2018 г. у г.Рызе. У якасці перспектыўнага напрамку работы выдзелена сфера інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Абмеркаваны меры па больш актыўнай рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей індустрыяльнага парку “Вялікі камень”.

Кіраўнік МЗС Беларусі правёў перагаворы з намеснікам Старшыні Саэйма Латвіі Гундарсам Даудзе. Адзначана вялікае значэнне паслядоўнай актывізацыі і павышэння ўзроўню кантактаў паміж парламентамі дзвюх краін для развіцця двухбаковых адносін. Падкрэслена важнасць наладжанага рэгулярнага ўзаемадзеяння на ўзроўні старшыняў парламенцкіх камісій па бяспецы, міжнародных справах, эканоміцы. Дадзена высокая ацэнка дзейнасці дэпутацкіх груп па супрацоўніцтве.

Падчас візіту Міністр замежных спраў Беларусі наведаў Латвійскую нацыянальную бібліятэку, дзе перадаў для “Народнай кніжнай паліцы” бібліятэкі кнігу аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра, які нарадзіўся 135 гадоў таму ў латвійскім горадзе Ліепая. У.Макей наведаў фонд рэдкіх кніг, звязаных з Беларуссю, азнаёміўся з выставай латвійскіх нацыянальных касцюмаў, прымеркаванай да 100-годдзя незалежнасці Латвіі. Міністр адзначыў важнасць працягу ўзаемадзеяння паміж нацыянальнымі бібліятэкамі дзвюх краін, якія ўносяць значны ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

У.Макей наведаў шэраг латвійскіх прадпрыемстваў, занятых у сферах будаўніцтва комплексных вытворчых аб'ектаў і нерухомасці, абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Міністр замежных спраў Беларусі азнаёміўся з дзейнасцю кампаній, абмеркаваў перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

русская версия   English version