Памер шрыфта:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Калумбію

13 лютага 2018 г.

13-02-2018

12 — 14 лютага 2018 г. праходзіць рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Рэспубліку Калумбія.

12 лютага намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў палітычныя кансультацыі з намеснікам Міністра замежных спраў Калумбіі Паці Ландон'я.

Сустрэча намеснікаў міністраў надала традыцыйны характар кансультацыям паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Іх першы раўнд адбыўся ў г.Мінску ў 2014 годзе.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, намецілі сумесныя крокі па паглыбленні міждзяржаўнага дыялогу, а таксама разгледзелі прыярытэтныя тэмы міжнароднага парадку дня.

 

Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Міністэрстве гандлю, прамысловасці і турызму

Адбыліся таксама сустрэчы Я.Шэстакова з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю, прамысловасці і турызму, Агенцтва прасоўвання экспарту і інвестыцый “Прокалумбія” Нацыянальнага агенцтва інфраструктуры. Бакамі былі абмеркаваны шляхі нарошчвання ўзаемнага гандлю, удзел Беларусі ў рэалізацыі праектаў у галіне сельскай гаспадаркі Калумбіі, дарожнага будаўніцтва.
 

 Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Агенцтве прасоўвання экспарту і інвестыцый “Прокалумбія”

русская версия     English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы