13-02-2018
12 — 14 лютага 2018 г. праходзіць рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Рэспубліку Калумбія.
12 лютага намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў палітычныя кансультацыі з намеснікам Міністра замежных спраў Калумбіі Паці Ландон'я.
Сустрэча намеснікаў міністраў надала традыцыйны характар кансультацыям паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Іх першы раўнд адбыўся ў г.Мінску ў 2014 годзе.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, намецілі сумесныя крокі па паглыбленні міждзяржаўнага дыялогу, а таксама разгледзелі прыярытэтныя тэмы міжнароднага парадку дня.
Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Міністэрстве гандлю, прамысловасці і турызму
Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Агенцтве прасоўвання экспарту і інвестыцый “Прокалумбія”