Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Табанюхава з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана

06 верасня 2019 г.

08-09-2019

6 верасня 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Алега Табанюхава з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Пурлі Агамырадавым.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, спорту, адукацыі i навукі.

Бакі падкрэслілі традыцыйна высокі ўзровень гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Туркменістана.

Па выніках перамоў былі намечаны новыя канкрэтныя напрамкі далейшага пашырэння шматпланавага супрацоўніцтва дзвюх краін ў згаданых абласцях.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы