08-09-2019
6 верасня 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Алега Табанюхава з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Пурлі Агамырадавым.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, спорту, адукацыі i навукі.
Бакі падкрэслілі традыцыйна высокі ўзровень гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Туркменістана.
Па выніках перамоў былі намечаны новыя канкрэтныя напрамкі далейшага пашырэння шматпланавага супрацоўніцтва дзвюх краін ў згаданых абласцях.