Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Вялікабрытаніі

20 жніўня 2019 г.

 20-08-2019 

20 жніўня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі.

Міністр падкрэсліў важкі ўнёсак Ф.Гіб у развіццё беларуска-брытанскіх адносін, пашырэнне ўзаемакарыснага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, абмен візітамі высокага ўзроўню.

Абмеркаваны таксама стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку планы па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы