20-08-2019
20 жніўня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі.
Міністр падкрэсліў важкі ўнёсак Ф.Гіб у развіццё беларуска-брытанскіх адносін, пашырэнне ўзаемакарыснага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, абмен візітамі высокага ўзроўню.
Абмеркаваны таксама стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку планы па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.