Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Польшчы

20 верасня 2019 г.

20-09-2019

20 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас меў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў кантэксце выбараў ва ўстановы сістэмы ААН.

Намеснік Міністра і Пасол абмяняліся думкамі аб ходзе прапрацоўкі шэрага двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, іх  магчымым змястоўным напаўненні і павышэнні іх выніковасці.

Беларускі і польскі дыпламат адзначылі станоўчы кантэкст развіцця двухбаковых адносін апошнім часам, а таксама магчымасць і важнасць далейшых сумесных намаганняў па спрыянні развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне Центральнай і Усходняй Еўропы.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы