20-09-2019
20 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас меў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.
Суразмоўцы абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў кантэксце выбараў ва ўстановы сістэмы ААН.
Намеснік Міністра і Пасол абмяняліся думкамі аб ходзе прапрацоўкі шэрага двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, іх магчымым змястоўным напаўненні і павышэнні іх выніковасці.
Беларускі і польскі дыпламат адзначылі станоўчы кантэкст развіцця двухбаковых адносін апошнім часам, а таксама магчымасць і важнасць далейшых сумесных намаганняў па спрыянні развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне Центральнай і Усходняй Еўропы.