Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Расіі

11 верасня 2018 г.

11-09-2018

11 верасня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаілам Бабічам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

У.Макей пажадаў поспехаў Паслу Расіі і выказаў надзею на актыўную сумесную работу ў мэтах далейшага ўмацавання стратэгічных адносін паміж Мінскам і Масквой.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і бліжэйшы парадак дня двухбаковых палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Разгледжаны практычныя крокі па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі таксама закранулі тэматыку ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы