Памер шрыфта:

Аб прадстаўленні на пасяджэнні Міжведамаснай рады па турызму прапановы МЗС аб распрацоўцы комплекснай нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму

06 лютага 2018 г.

06-02-2018

6 лютага 2018 г. Міжведамасны экспертна-каардынацыйны савет па турызму пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь разгледзеў на сваім пасяджэнні прапанову Міністэрства замежных спраў аб распрацоўцы комплекснай нацыянальнай стратэгіі (канцэпцыі) развіцця турызму ў Беларусі і ўхваліла першачарговыя крокі па арганізацыі гэтай працы.

Абгрунтаванне ідэі распрацоўкі такога дакумента і бачанне яго магчымых абрысаў удзельнікам нарады прадставіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас.

Да даведкі: Цяпер развіццё турыстычнай галіны ў краіне адбываецца ў межах дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная”, разлічанай на 2016-2020 гады.

Галоўны сэнс прапанаванай стратэгіі – у больш глыбокім асэнсаванні і максімальным выкарыстанні каталітычнага і памнажальнага ўздзеяння комплекснага развіцця турыстычнай індустрыі – як рухавіка і лакаматыва – на развіццё сумежных галінаў эканомікі і сацыяльна-эканамічную інфраструктуру краіны.

Задзейнічанне патэнцыялу і мэтанакіраванае аб’яднанне вакол відавочных турыстычных перавагаў і прывабнасцяў Беларусі рэсурсаў і магчымасцяў шырокага кола партнёраў – міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, прыватнага бізнэсу, міжнародных партнёраў і інвестараў – можа, акрамя павялічэння пазнавальнасці краіны ў свеце, спрыяць развіццю малога і сярэдняга бізнэсу, гаспадарчай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры, стварэнню новых працоўных месцаў, прыцягненню інвестыцый.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы