Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 70-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

10 снежня 2018 г.

10-12-2018

10 снежня 2018 г. з нагоды 70-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднага дня правоў чалавека ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва ААН у Мінску прадставілі адмысловае выданне Дэкларацыі на беларускай мове. 

У сваім выступленні намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас адзначыў, што прыняцце дэкларацыі стала свядомым і смелым крокам дзяржаў-членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, адной з якіх была Беларусь, па ўхваленні гуманных прынцыпаў далейшага развіцця чалавецтва. Менавіта дэкларацыя заклала падмурак міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і дала імпульс іх укараненню ў міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства. На думку намесніка кіраўніка МЗС Беларусі, сёння пытанні правоў чалавека павінны разглядацца поруч з пытаннямі бяспекі і ўстойлівага развіцця і ні адно з іх немагчыма вырашыць без забеспячэння двух іншых. 

А.Дапкюнас падкрэсліў глыбокі сімвалізм распаўсюджвання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека менавіта на роднай мове, бо ўсведамленне чалавекам сваіх неад’емных правоў і шчырае шанаванне ім матчынай мовы сугучныя ў тым, што ідуць ад сэрца. Намеснік Міністра выказаў меркаванне, што кожная дзяржава, якая разумее гэта, здольная – як праз забеспячэнне эфектыўнай аховы і заахвочванне правоў сваіх грамадзянаў, так і праз зацікаўленую падтрымку роднага слова – задзейнічаць невычэрпную крыніцу грамадскай падтрымкі намаганняў дзяржавы на цярністым шляху дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства, міру і бяспекі.

Удзел у святкаванні Міжнароднага дня правоў чалавека ўзялі дэпутаты беларускага парламента, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый і дыпламатычнага корпуса, устаноў адукацыі і няўрадавых арганізацый. 

 русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы