Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў пасяджэнні міжустаноўскай групы ААН па Чарнобылі

12 красавіка 2018 г.

12-04-2018

11 красавіка 2018 г. у штаб-кватэры Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у г.Нью-Ёрку намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у пасяджэнні міжустаноўскай групы ААН па Чарнобылі.

Да даведкі: Група ААН па Чарнобылі каардынуе дзейнасць агенцтваў сістэмы ААН, іншых міжнародных арганізацый і зацікаўленых краін у галіне міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва. Старшынёй групы з'яўляецца Адміністратар Праграмы развіцця ААН Ахім Штайнер. У яе склад уваходзяць больш за дзесяць міжнародных арганізацый, уключаючы ПРААН, МАГАТЭ, СААЗ, ЮНЭП, ФАА, Сусветны банк. Пастаяннымі ўдзельнікамі групы з'яўляюцца Беларусь, Расія і Украіна як найбольш пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС краіны.

Мэтай мерапрыемства, арганізаванага ПРААН па ініцыятыве Беларусі, з'яўляецца агляд ажыццяўлення рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН “Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы”, якая была падрыхтавана дэлегацыяй нашай краіны і прынята ў снежні 2016 года. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі вынікі міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва за апошні год і абмеркавалі прапановы па арганізацыі далейшага ўзаемадзеяння ў гэтай вобласці ў адпаведнасці з чарнобыльскай рэзалюцыяй.

Падчас пасяджэння намеснік Міністра А.Дапкюнас адзначыў неабходнасць забеспячэння ўстойлівага развіцця ў пацярпелых рэгіёнах і прадставіў прапановы Беларусі па напаўненні далейшага міжнароднага супрацоўніцтва па чарнобыльскіх пытаннях з удзелам арганізацый сістэмы ААН і зацікаўленых дзяржаў. Беларускі дыпламат назваў МАГАТЭ адзінай міжнароднай арганізацыяй, якая ў цяперашні час аказвае тэхнічную дапамогу Беларусі па чарнобыльскай праблематыцы, і заклікаў Сусветную арганізацыю аховы здароўя, Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН і Дзіцячы фонд ААН да больш актыўнага ўключэння ў праектную дзейнасць на гэтым напрамку.

Намеснік Міністра праінфармаваў аб мерах, якія прымаюцца беларускім бокам для сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў, адзначыўшы назапашаны Беларуссю ўнікальны вопыт у гэтай сферы і гатоўнасць дзяліцца ім.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы