Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў пасяджэнні Беларуска-Кітайскай Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

24 жніўня 2018 г.

24-08-2018

24 жніўня 2018 г. у Пекіне намеснік Мiнiстра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас узяў удзел у сумесным пасяджэнні Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь А.Чарвякова і намесніка Міністра камерцыі КНР (у ранге Міністра) Фу Цзыіна. 

У рамках пасяджэння камісіі былі разгледжаны найбольш актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні развіцця Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, двухбаковага ўзаемадзеяння беларускіх і кітайскіх дзяржаўных прадпрыемстваў, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і нарошчвання экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Кітай.

У сваім выступленні на пасяджэнні камісіі А.Дапкюнас падкрэсліў выключную важнасць для Беларусі першай Кітайскай міжнароднай выставы імпарту, што адбудзецца 5–10 лістапада 2018 г. у Шанхаі, як магчымасці надаць моцны новы імпульс экспартным пастаўкам беларускіх тавараў і паслугаў у Кітай. Беларускі дыпламат назваў маючую адбыцца выставу ўнікальным шанцам для беларускіх прадпрыемстваў патрапіць і замацавацца на адным з найбуйнейшых рынкаў свету. 

Намеснік Міністра замежных спраў таксама звярнуў увагу на важнасць паслядоўнага руху ў кірунку фарміравання здаровага гандлёвага балансу паміж Беларуссю і Кітаям і магчымасць дасягнення гэтай мэты з павагай да інтарэсаў абедзвюх краінаў.

Па выніках пасяджэння камісіі быў падпісаны выніковы пратакол і дасягнута дамоўленасць і надалей развіваць двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў атмасферы ўзаемнага даверу і павагі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы