Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Польшчы

01 лістапада 2018 г.

 01-11-2018

1 лістапада 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча Яцэкам Чапутовічам, які знаходзіцца у г.Мінску для ўдзелу ў пасяджэнні Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнікамі знешнепалітычных устаноў падведзены вынікі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў 2018 годзе, адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, узрост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.
 
 
Бакі згадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню клімату даверу і ўзаемапаразумення паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў.
 
русская версия    English version    
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы