01-11-2018
1 лістапада 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча Яцэкам Чапутовічам, які знаходзіцца у г.Мінску для ўдзелу ў пасяджэнні Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Кіраўнікамі знешнепалітычных устаноў падведзены вынікі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў 2018 годзе, адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, узрост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.
Бакі згадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню клімату даверу і ўзаемапаразумення паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў.