Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі ў Сірыі Ю.Слукой копій даверчых лістоў

27 снежня 2018 г.

27-12-2018

26 снежня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрый Слука ўручыў копіі даверчых лістоў Намесніку Прэм'ер-міністра — Міністру замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Валіду Аль-Муалему.

Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-сірыйскіх адносін, а таксама абмеркавалі шляхі іх далейшага развіцця ў розных галінах.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанню ўдзелу беларускага боку ў працэсе постканфліктнага аднаўлення Сірыі, аказанні сірыйскаму боку гуманітарнай дапамогі, а таксама з праектам па прыёме на адпачынак і аздараўленне ў Беларусі сірыйскіх дзяцей, якія пацярпелі падчас вайны.

русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы