Памер шрыфта:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў г.Брусель

09 сакавіка 2018 г.

09-03-2018

12 сакавіка 2018 г. адбудзецца рабочы візіт у г.Брусель (Бельгія) намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі.

Беларускі прадстаўнік узначаліць нацыянальную дэлегацыю на штогадовай сустрэчы старэйшых службовых асоб знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» (УП) з удзелам Еўрапейскага камісара па еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэса Хана і кіраўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыкі Магерыні.

Сустрэча будзе прысвечана рэалізацыі мэт і задач, узгодненых на саміце УП у г.Бруселі ў 2017 годзе, а таксама ўдасканаленні дзейнасці рабочых органаў УП.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы