09-03-2018
12 сакавіка 2018 г. адбудзецца рабочы візіт у г.Брусель (Бельгія) намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі.
Беларускі прадстаўнік узначаліць нацыянальную дэлегацыю на штогадовай сустрэчы старэйшых службовых асоб знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» (УП) з удзелам Еўрапейскага камісара па еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэса Хана і кіраўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыкі Магерыні.
Сустрэча будзе прысвечана рэалізацыі мэт і задач, узгодненых на саміце УП у г.Бруселі ў 2017 годзе, а таксама ўдасканаленні дзейнасці рабочых органаў УП.