Памер шрыфта:

Аб беларуска-ўкраінскіх кансультацыях паміж МЗС

26 лютага 2018 г.

26-02-2018

26 лютага 2018 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-ўкраінскія кансультацыі паміж МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, украінскую — намеснік Міністра замежных спраў Васіль Боднар.

Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне Беларусі і Украіны ў рамках міжнародных арганізацый.

У рамках кансультацый таксама былі разгледжаны пытанні гуманітарнага і консульскага супрацоўніцтва.

Бакі пацвердзілі важнасць актывізацыі кантактаў на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін і ўзгаднілі далейшыя практычныя крокі па іх развіццю.

Адбылася таксама сустрэча кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Абмеркавана беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва па найбольш актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня, арганізацыя маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы