Памер шрыфта:

Аб беларуска-расійскіх кансультацыях паміж МЗС па лацінаамерыканскай тэматыцы

13 красавіка 2018 г.

13-04-2018

13 красавіка 2018 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па тэматыцы адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі — начальнік аддзела Лацінскай Амерыкі МЗС Павел Пуставы, расійскую дэлегацыю — дырэктар Лацінаамерыканскага дэпартамента МЗС Аляксандр Шчацінін.

Бакі абмеркавалі стан адносін Беларусі і Расіі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама падыходы знешнепалітычных ведамстваў да развіцця супрацоўніцтва з дадзенымі краінамі.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы