13-04-2018
13 красавіка 2018 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па тэматыцы адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі — начальнік аддзела Лацінскай Амерыкі МЗС Павел Пуставы, расійскую дэлегацыю — дырэктар Лацінаамерыканскага дэпартамента МЗС Аляксандр Шчацінін.
Бакі абмеркавалі стан адносін Беларусі і Расіі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама падыходы знешнепалітычных ведамстваў да развіцця супрацоўніцтва з дадзенымі краінамі.