Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Венгрыі А.Панамарова з Міністрам па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС «Пакш»

19 красавіка 2019 г.

19-04-2019

18 красавіка 2019 г. у Пасольстве Беларусі ў Венгрыі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Аляксандра Панамарова з Міністрам (без партфеля) па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС «Пакш» Янашам Шулі.

Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў сферы атамнай энэргетыкі і прадметна абмеркавалі канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння.

Пасол А.Панамароў перадаў Я.Шулі афіцыйнае запрашэнне Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь наведаць нашу краіну для абмену вопытам па пытаннях будаўніцтва атамнай электрастанцыі і правядзення перамоў па наладжванні супрацоўніцтва ў сферы атамнай энергетыкі і іншых галінах. Запрашэнне было прынята венгерскім бокам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы