19-04-2019
18 красавіка 2019 г. у Пасольстве Беларусі ў Венгрыі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Аляксандра Панамарова з Міністрам (без партфеля) па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС «Пакш» Янашам Шулі.
Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў сферы атамнай энэргетыкі і прадметна абмеркавалі канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння.
Пасол А.Панамароў перадаў Я.Шулі афіцыйнае запрашэнне Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь наведаць нашу краіну для абмену вопытам па пытаннях будаўніцтва атамнай электрастанцыі і правядзення перамоў па наладжванні супрацоўніцтва ў сферы атамнай энергетыкі і іншых галінах. Запрашэнне было прынята венгерскім бокам.