Памер шрыфта:

Аб ініцыятыве Беларусі па прызнанні ў ААН Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў

01 лютага 2018 г.

01-02-2018

31 студзеня 2018 г. у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя праекта сумеснай беларуска-гандураскай рэзалюцыі аб прызнанні ў сістэме ААН ролі Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў пры ААН. Рэзалюцыю плануецца прыняць на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Да даведкі: Міжнародная асацыяцыя пастаянных прадстаўнікоў пры ААН была заснавана ў Нью-Ёрку ў 1988 годзе.

Мэты Асацыяцыі — служыць форумам паміж былымі і дзеючымі прадстаўнікамі пры ААН, падтрымліваць сувязь паміж імі і выступаць у якасці каардынацыйнага цэнтра для іх удзелу ў дзейнасці розных міжнародных інстытутаў і форумаў.

У цяперашні час членамі Асацыяцыі з'яўляюцца больш за 200 былых і дзеючых кіраўнікоў місій пры ААН.

Ініцыятыву прадставілі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі, член Асацыяцыі Андрэй Дапкюнас, а таксама Старшыня Асацыяцыі, Пастаянны прадстаўнік Гандураса пры ААН Мэры Элізабэт Флорэс Флэйк. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пастаянныя прадстаўнікі пры ААН, кіраўніцтва Арганізацыі.

Мэтай рэзалюцыі з'яўляецца інстытуцыяналізацыя Асацыяцыі ў ААН і адлюстраванне яе ролі ва ўсталяванні сувязей паміж дзяржавамі-членамі з дапамогай умацавання атмасферы даверу і адкрытасці, што, у сваю чаргу, будзе спрыяць дасягненню мэт Статута ААН.

Прасоўванне Беларуссю падобных неканфрантацыйных ініцыятыў падтрымлівае пазітыўны імідж нашай краіны як паслядоўнага донара стабільнасці, адкрытасці і яднання на міжнароднай арэне.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы