Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

23 сакавіка 2018 г.

23-03-2018

22 сакавіка 2018 г. у г.Прэторыі (ПАР) адбылося чацвёртае пасяджэнне Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, паўднёваафрыканскую — намеснік Міністра гандлю і прамысловасці Булелані Магуанішэ.

Падчас пасяджэння з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі, адукацыі, унутраных і замежных спраў дзвюх краін разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Цэнтральная ўвага была нададзена ўмацаванню ўзаемнага гандлю і рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў.

Бакі дамовіліся прапрацаваць пытанні стварэння ў ПАР сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці трактароў, грузавой і пасажырскай тэхнікі, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Паўднёваафрыканскі бок праявіў высокую цікавасць да магчымасцей навучання ў Беларусі афрыканскай моладзі. Бакі пагадзіліся з неабходнасцю спрашчэння візавага рэжыму паміж двума краінамі.

Ключавыя дамоўленасці, дасягнутыя падчас пасяджэння, замацаваны ў сумесным камюніке, падпісаным кіраўнікамі дэлегацый.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы