23-03-2018
22 сакавіка 2018 г. у г.Прэторыі (ПАР) адбылося чацвёртае пасяджэнне Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, паўднёваафрыканскую — намеснік Міністра гандлю і прамысловасці Булелані Магуанішэ.
Падчас пасяджэння з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі, адукацыі, унутраных і замежных спраў дзвюх краін разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Цэнтральная ўвага была нададзена ўмацаванню ўзаемнага гандлю і рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў.
Бакі дамовіліся прапрацаваць пытанні стварэння ў ПАР сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці трактароў, грузавой і пасажырскай тэхнікі, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Паўднёваафрыканскі бок праявіў высокую цікавасць да магчымасцей навучання ў Беларусі афрыканскай моладзі. Бакі пагадзіліся з неабходнасцю спрашчэння візавага рэжыму паміж двума краінамі.
Ключавыя дамоўленасці, дасягнутыя падчас пасяджэння, замацаваны ў сумесным камюніке, падпісаным кіраўнікамі дэлегацый.