Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея са Спецпрадстаўніком АБСЕ ва Украіне і Трохбаковай кантактнай групе

18 снежня 2019 г.

18-12-2019

18 снежня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу са Спецыяльным прадстаўніком Дзеючага старшыні АБСЕ ў Украіне і Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Марцінам Сайдзікам з нагоды заканчэння яго дзейнасці на гэтай пасадзе.



Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі дзейнасці Трохбаковай кантактнай групы пад кіраўніцтвам М.Сайдзіка, перспектывы ўкраінскага ўрэгулявання  з улікам праведзенага ў г.Парыжу саміту “нармандскай чацвёркі”.

У.Макей адзначыў недапушчальнасць злоўжывання добрай воляй беларускага боку і здзяйснення ўдзельнікамі пасяджэнняў у г.Мінску любых правакацыйных дзеянней, якія ажыццяўляюцца ў абыход дамоўленасцей у рамках ТКГ.



Беларускі бок таксама пацвердзіў гатоўнасць да працягу канструктыўнага ўзаемадзеяння з пераемніцай М.Сайдзіка швейцарскім дыпламатам Хайдзі Граў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы