18-12-2019
18 снежня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу са Спецыяльным прадстаўніком Дзеючага старшыні АБСЕ ў Украіне і Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Марцінам Сайдзікам з нагоды заканчэння яго дзейнасці на гэтай пасадзе.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі дзейнасці Трохбаковай кантактнай групы пад кіраўніцтвам М.Сайдзіка, перспектывы ўкраінскага ўрэгулявання з улікам праведзенага ў г.Парыжу саміту “нармандскай чацвёркі”.
У.Макей адзначыў недапушчальнасць злоўжывання добрай воляй беларускага боку і здзяйснення ўдзельнікамі пасяджэнняў у г.Мінску любых правакацыйных дзеянней, якія ажыццяўляюцца ў абыход дамоўленасцей у рамках ТКГ.
Беларускі бок таксама пацвердзіў гатоўнасць да працягу канструктыўнага ўзаемадзеяння з пераемніцай М.Сайдзіка швейцарскім дыпламатам Хайдзі Граў.
русская версия English version