Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з тэрарыстычным актам у Стамбуле (29 чэрвеня 2016 г., г.Мінск)

Рэспубліка Беларусь рашуча і катэгарычна асуджае жорсткую атаку тэрарыстаў на міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў горадзе Стамбуле.

Тэракт у Турцыі, аналагічныя атакі тэрарыстаў, якія адбыліся раней у Еўропе, яшчэ раз сведчаць аб высокай ступені пагрозы, якая зыходзіць ад міжнародных тэрарыстаў, якія не прызнаюць межаў і нормаў цывілізацыі. Сусветная супольнасць не павінна пакінуць гэты выклік без увагі.

Шчыра спачуваем родным загінуўшых, а таксама выказваем спачуванні народу Турцыі.

Мінск, 29 чэрвеня 2016 г.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы